У фінале нацадбору на „Еўрабачанне-2018” выступяць 10 выканаўцаў



У фінале нацадбору на „Еўрабачанне-2018” выступяць 10 выканаўцаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

„У адпаведнасці з п.24 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення Нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні „Еўрабачанне-2018”, па рэкамендацыі Белтэлерадыёкампаніі група Shuma ўнесла змяненні ў тэкст заяўленай кампазіцыі „Хмаркі”, а яшчэ адзін прадстаўнік фіналу – ALEKSEEV – унёс змяненні ў мелодыю конкурснай песні „Forever”, – адзначылі ў прэс-службе.

Такім чынам, з улікам праведзенай 16 студзеня жараб’ёўкі і змяненняў у складзе канкурсантаў, спіс фіналістаў выглядае наступным чынам:

1. Adagio, „Ты і я”;

2. ALEKSEEV, „Forever”;

3. Shuma, „Хмаркі”;

4. Napoli, „Chasing Rushes”;

5. Настасся Малашкевіч, „World on Fire”;

6. Гюнеш, „I won’t Cry”;

7. Радыёхваля, „Subway Lines”;

8. Alen Hit, „I don’t Care”;

9. Lexy Weaver, „Ain’t You”;

10. Кірыл Гуд, „Deja Vu”.

Фінальнае шоу ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры тэлеканалаў „Беларусь 1” і „Беларусь 24” адбудзецца 16 лютага. Індывідуальныя рэпетыцыі фіналістаў у студыі „600 метраў” Белтэлерадыёкампаніі пройдуць 15 лютага. Генеральны прагон шоу ў рэжыме прамога эфіру адбудзецца 16 лютага, непасрэдна перад фіналам.

Афіцыйны прадстаўнік Беларусі для ўдзелу ў міжнародным конкурсе песні „Еўрабачанне-2018” у Лісабоне (Партугалія) будзе вызначаны ў час трансляцыі фіналу галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па класічнай формуле 50×50.

Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да міжнароднага конкурсу песні „Еўрабачанне-2018” ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

belta.by