У „Галерэі Ў” абмяркоўваюць рэвалюцыю



Слова “рэвалюцыя” гучыць сёння не менш актуальна, чым сто гадоў таму. Асэнсаванню 100-гадовага юбілею рэвалюцыі 1917 года прысвечаны фестываль “ARTES LIBERALIS”, у рамках якога адбываюцца шматлікія мастацкія і навуковыя акцыі ў сталічнай “Галерэі Ў”.

Пра зачараванасць часткі мастакоў рэвалюцыяй гаворыць адзін з удзельнікаў фестывалю, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

– Былі мастакі, якія шчыра былі зачараваныя рэвалюцыяй, і актыўна ўключыліся ў будаўніцтва гэтак званага “новага свету”. Было два варыянты: альбо эміграцыя, альбо рэпрэсіі. Тыя, хто ствараў гэтак званае левае мастацтва, тут былі рэпрэсаваныя. Тыя, хто здолей эміграваць, то іх лёс склаўся шчаслівейшы, дзякуючы гэтаму, мы ведаем сёння імёны Шагала, Уладыслава Страмінскага.

На вечарыне, апроч Сяргея Харэўскага, выступілі і іншыя выкладчыкі ЕГУ – гісторыкі: Іна Соркіна з дакладам пра змаганне жыхароў мястэчак за волю і зямлю у ХІХ стагоддзі і Ірына Раманава – пра даваенныя рэпрэсіі ў Беларусі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.