У Гальшанах ідзе кансервацыя вежы замку Сапегаў



У мястэчку Гальшаны ідуць працы па кансервацыі адной з вежаў старадаўняга замку роду Сапегаў. На кансервацыю і частковую рэстаўрацыю фрагментаў сцен выдзелена 608 тысяч 155 рублёў. Пасля дзясяцігоддзяў занядбання архітэктурнага помніка справа зрушылася з месца. Праўда, якасць аднаўленчага праекту і самых працаў пакуль ацаніць цяжка.

Зараз будаўнікі працуюць на Паўночнай вежы. Паводле плану фрагментарная рэстаўрацыя павінна быць скончана ўжо ў кастрычніку бягучага года.

Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара

[manual_related_posts]