У Гародні 1 ліпеня з’явяцца свае «амерыканскія горкі»



У панядзелак, 19 чэрвеня, у Гародню з Італіі пачалі прыбываць фуры з часткамі «амерыканскіх горак». Канструкцыя вышынёй 11 метраў ужо мантуецца ў Гарадзенскім парку атракцыёнаў. Новая забава зможа за адзін раз на пяці ваганетках пракаціць 20 чалавек.

«Амерыканскія горкі» плануем адкрыць 1 ліпеня. Такіх горак няма ў Беларусі. Мы лічым, гэта значная падзея для нашага горада. Можна сказаць, новая славутасць”, – адзначыў адміністратар Гарадзенскага парка атракцыёнаў Павел Кавалевіч.

Атракцыён будзе каштаваць 5-6 рублёў. А вось абмежаванняў па ўзросце як такіх няма. Галоўнае, каб рост дзіцяці адпавядаў, бо на горках можа пракаціцца толькі той, чый рост вышэй за 140 см.

„Для нас бяспека на першым месцы. Поўнае тэставанне горкі будзе праходзіць некалькі дзён, вось толькі замест пасажыраў будуць грузіцца мяшкі з пяском. І толькі пасля поўнага тэставання на горку будуць дапускацца людзі”, – адзначыў Павел Кавалевіч.

s13.ru

Фота Горкінай Таццяны