У Гародні адбудзецца першы фэст вышыванкі



10 верасня ў цэнтры Гародні адбудзецца першы фэст вышыванкі, на якім жыхарам горада можна будзе набыць якасную сувенірную ды іншую нацыянальна арыентаваную прадукцыю наўпрост ад вытворцаў па найлепшых коштах.

Акрамя гэтага, да гарадзенцаў у Цэнтр гарадскога жыцця прыедуць такія пісьменнікі і літаратары, як Павел Севярынец і Славамір Адамовіч, Наста Кудасава і Кірыл Стаселька.

Пра будучае мерапрыемства распавядае яго арганізатар Алесь Мазанік:

Я вырашыў правесці Дзень вышыванкі ў Гародні, бо для мяне гэта самы еўрапейскі горад Беларусі. Калі выехаць у любы абласны цэнтр, не кажучы ўжо пра малыя гарады, чагосьці падобнага амаль няма. Таму прыйшла мне такая думка. І дзякуючы таму, што ў мяне ёсць сябры, якія падтрымліваюць падобныя ідэі, ужо ў нядзелю адбудзецца гэты першы фэст вышыванкі ў Гародні. І я спадзяюся, што гэта стане добрай традыцыяй.

Апроч выступу пісьменнікаў і паэтаў, гарадзенцаў чакае выступ Алеся Дзянісава ды іншых музыкаў, а ўвечары адбудзецца бясплатны паб-квіз “Слава Воршы ўжо не горша”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня