У Гародні адбыўся канцэрт Алега Сухарава



Украінскі спявак Алег Сухараў выканаў ў Гародні ў бары „Карсар” некалькі дзясяткаў сваіх твораў. Музыка Алег Сухараў вядомы як лідар гурта “Самі Свое” і ён ужо некалькі год жыве ў Беларусі.

Чым адметныя для музыкі невялікія выступы ў Беларусі, кажа Алег Сухараў:

— Раней, калі я жыў ва Украіне, больш было канцэртаў у Беларусі. Ну такіх, кватэрнікаў… А цяпер, калі я жыву ў Беларусі, дык і не часта. Публіка тая ж, вельмі мала новых людзей прыходзіць на канцэрты, якіх бы я не ведаў. Я ведаю ўжо амаль усіх сваіх слухачоў, але, калі прыходзяць новыя, гэта вельмі прыемна. Можна сказаць, што амаль з усімі мы сябруем.   

Падтрымаць свайго калегу музыку з Менску ў Гародню прыехаў выканаўца Паша Green, які быў здзіўлены малой колькасцю слухачоў:

— Ну для мяне для Беларусі гэта нармальна. Я больш люблю бываць ва Украіне, там у мяне ўсё нашмат лепш. У Расею я б таксама паехаў, але выходзіць так, то не магу дазволіць сабе  там здымаць гатэль і так далей. Ва Украіне у мяне шмат сяброў, якія дапамагаюць з арганізацыяй, а ў Расеі — іх па пальцах пералічыць можна, і туды я толькі таму і не езджу. Хоць вельмі хацелася б.  

Канцэрт цягнуўся амаль тры гадзіны і напрыканцы выступу хлопцы разам выканалі песню “Купальскі попел” з рэпертуару Алега Сухарава.

Беларускае Радыё Рацыя