У Гародні пачаўся юбілейны год „Універсітэта Залатога Веку”



У Гародні ўрачыста адкрыўся дзясяты навучальны год праграмы „Універсітэта Залатога Веку”. За час існавання навучальнай пляцоўкі колькасць кірункаў навучання вырасла да паўсотні, таксама ўзрасла і колькасьць навучэнцаў. Яго наведваюць людзі з вышэйшай адукацыяй ва ўзросце 60 +.

Сваімі думкамі падзяліліся сталыя навучэнцы:

– Заняткі важны атрыбут дзейнасці, але ж гэта не галоўнае. Галоўнае, што мы бачым адзін аднаго, жывем адзіным жыццём.

– Гендарны падзел, амаль што ўсе жанчыны. Гэта не толькі наша праблема, гэта праблема таксама іншых УЗВ. Мы амаль усе маем вышэйшую адукацыю.

– Добрыя стасункі, новыя веды. Кожны абірае тое, што яму па душы. Вельмі шмат цудоўных секцый, што хацелася б усё ахапіць.

За дзесяць год істотна змяніўся характар навучэнцаў. Большасць накірункаў навучання прапануюць яны самі. Таксама не рэдкасць ва ўніверсітэце, калі навучэнец па адным напрамку, з’яўляецца экспертам і выкладчыкам па іншым. Кажа стваральнік УЗВ Вітаўт Руднік:

– Самі арганізоўваюць неверагодную колькасць розных справаў. Навучальныя курсы, школы добрых справаў, розныя дабрачынныя акцыі, дапамагаюць арганізоўваць розныя канферэнцыі, уруглыя сталы, якія мы робім дзеля таго, каб прыцягнуць увагу да пытання якасці жыццё сталых людзей. Галоўны такі набытак, які можна падсумоўваць, тое што мы на сёння зрабілі, гэта тое, што ў гэтым годзе ўпершыню з вуснаў міністра працы прагучала думка, што мы мы будзем ствараць стратэгію актыўнага даўгалецця. Гэта тая ідэя, якую мы ўжо гадоў 6-8 можа быць актыўна прасоўваем.

У Беларусі існуе толькі чатыры „Універсітэты Залатога Веку”. З іх тры – у Менску, Гародні, Кобрыні заснаваныя грамадскімі арганізацыямі.

Беларускае Радыё рацыя, Гародня