У Гародні аднавіў працу гарадскі гадзіннік ХV стагоддзя



У Гародні на вежы Фарнага касцёла аднавіў працу старадаўні гарадскі гадзіннік ХV стагоддзя, паведамляе СТВ.

Паўгода спатрэбілася, каб знайсці наглядчыка, бо прафесія ўнікальная. Папярэдні захавальнік часу наглядаў за старажытным механізмам больш за 30 гадоў. Пасля таго, як ён пайшоў з жыцця, гадзіннік спыніўся, але справа тут не ў містыцы.

Механізм неабходна заводзіць раз у трое сутак. І ў гэтага працэсу ёсць свае сакрэты.

Папярэдні наглядчык паспеў перадаць майстэрства толькі аднаму вучню, адшукаць яго было непроста – на гэта пайшлі месяцы. Цікава, што новы гадзіншчык праваслаўны, але ў касцёле ўпэўненыя: гэта не мае значэння. Мужчына пакуль не афішуе сваю датычнасць да новага жыцця гадзінніка, кажа, спачатку трэба зарэкамендаваць сябе ў справе.

Ян Кучынскі, пробашч Фарнага касцёла Гародні:

– Я ведаў, што ёсць нейкі малады чалавек, які навучаўся ў Язэпа. Я адшукаў сына Язэпа, і ён мне перадаў, знайшоў тэлефон гэтага маладога чалавека, я яму патэлефанаваў. Пазнаёміліся. Мужчына гэты, які зараз адказвае за гадзіннік, там ведае ўсё. Я бачу, што ён зацікаўлены, многія ёсць у яго прапановы, а давайце зробім тое, а давайце зробім яшчэ так, а давайце вось гэта яшчэ зробім, а давайце прыцягнем сюды турыстаў, каб прыходзілі і глядзелі.

Аналага гарадзенскаму гадзінніку ў Еўропе няма. Нават у знакамітых курантаў у Празе старадаўні механізм заменены на сучасны. Гарадзенцы звяраюць час па гадзінніку, якія нават старэйшы за лонданскі Біг-Бэн.