Аўтафестываль у Гародні сабраў больш за 300 удзельнікаў



Аўтамабільны фестываль SunDay праводзіцца ўжо восьмы раз і кожны год збірае ўсё большую колькасць удзельнікаў.

У гэтым годзе мерапрыемства сабрала больш за 300 унікальных аўтамабіляў і матацыклаў. Для гледачоў фестываль адкрыў свае вароты апоўдні 15 ліпеня.

У гэтым годзе арганізатары паабяцалі, што SunDay стане рэкордным: 300 машын прыехалі з 7 краін свету. Тут, напрыклад, прадстаўленыя аўтамабілі з Польшчы, Літвы, Іспаніі, Расеі.

Фестываль традыцыйна праводзіцца на тэрыторыі аэрадрома Караліно каля Юбілейнага возера.

На аўтафестывалі ёсць на што паглядзець – ад рарытэтных, сабраных літаральна па крупінках, машын да цюнінгаваных сучасных мадэляў аўтамабіляў.

tut.by

Фота Ігара Рэмзіка