У Гародні будаўнікі знішчылі ўнікальную фрэску



На вуліцы Ажэшкі ў Гародні знішчылі ўнікальную фрэску. На яе месцы прасеклі новыя дзверы, паведамляе «Гродзенская праўда».

frr20825

Адзін з шасці элементаў фрэскі, выкананай тры з паловай гады таму гарадзенскім мастаком Аляксандрам Сільвановічам ў тэхніцы sgraffito (такую ​​яшчэ можна ўбачыць на «паяску» Брыгіцкага касцёла), цалкам знішчаны.

На перанесенай на сцяну сярэднявечнай гравюры Гародні дасталося і аленю Святога Губерта – сімвалу Гародні, па якім неміласэрна прайшліся будаўнічым інструментам.

Па словах мастака Аляксандра Сільвановіча, асноўная ідэя стварэння пано – паказаць гісторыю Гарадзеншчыны і гандлёва-рамеснага раёна, дзе зараз знаходзіцца будынак, у якім калісьці размяшчалася  крама «Чаравічак». Пано выканана ў тэхніцы разьбы па каляровай тынкоўцы. Тэхніка вельмі надзейная і даўгавечная. Ідэя такога афармлення фасада будынка першапачаткова ўзнікла ў архітэктараў, яе падтрымалі ўладальнікі крамы.

Фота Віктара Саяпіна