У Гародні будуць прэзентаваць “Чужога”



21 ліпеня ў 18 гадзін у Гародні адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Валянціна Дубатоўкі “Чужы”.

Прэзентацыя адбудзецца ў актавай зале дома паломнікаў па адрасе: вуліца Акадэмічная, 2\2, другі паверх.

Кніга кіраўніка гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянціна Дубатоўкі выйшла з друку сёлета ў менскім выдавецтве “Кнігазбор”.  У ёй распавядаецца пра жыццё і падзеі ў 1939-1950 гады ў Беларусі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя