У Гародні – фрымаркет для дарослых і дзетак



Слоўнікі, кнігі розных выдавецтваў і часопісы для дзетак і дарослых можна абмяняць на кніжным фрымаркеце, што пачаў працу ў аддзеле абслугоўвання дзетак гарадзенскай гарадской бібліятэкі імя Андрэя Макаёнка.

Пра тое, чым адметны гэты фрымаркет для гарадзенцаў  пад назвай “Кніга за Кнігу” распавядае загадчыца аддзела Наталля Наземцава:

– Фрымаркет выйшаў крыху за межы простага кніжнага абмену паміж жыхарамі нашага горада. Бо гэта яшчэ нагода сустрэцца, пакамунікаваць, плюс кожны наш фрымаркет дапаўняецца нейкімі цікавымі падзеямі – для дзяцей і для ўсёй сям’і. Абавязкова ў нас прысутнічаюць гучныя чытанні для самых маленькіх, гэта ў першай палове дня, а ў другой палове дня – майстар-класы.

Мерапрыемства ладзіцца ў Гародні другі год запар і збірае ў сценах бібліятэкі дзясяткі гарадзенцаў.

Беларускае Радыё Рацыя