У Гародні гаварылі пра еўрапейскі музейны досвед



Публічная лекцыя “Інтэрактыўны музей сёння: еўрапейскі досвед” Агаты Петрык-Славінскай  прайшла ў Гародні для дзеячоў музейнай і турыстычнай справы.  Супрацоўніца музею “Каралеўскія Лазенкі ў Варшаве” падзялілася з гарадзенцамі досведам пра формы і метады працы польскіх калегаў.

IMG_4200

Пра сітуацыю з развіццём анімацыйных экскурсій у Беларусі расказвае былая супрацоўніца Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музею Тацяна Касатая:

– Анімацыйныя экскурсіі ў Беларусі яшчэ не так часта выкарыстоўваюцца. Але ў апошнія гады з’яўляецца ўсё больш турыстычных фірмаў, якія могуць прапанаваць такую паслугу, у тым ліку і дзяржаўныя музеі. Хоць мы маем вялікія праблемы. Што тычыцца музеяў, то ў іх няма сродкаў, каб утрымліваць такую адзінку, бо гэта мусяць быць прафесіяналы. Магчыма, гэта мусіць быць асобны аддзел, які будзе займацца выключна анімацыяй.  

Сярод праблемаў, якія прыводзяць да стагнацыі анімацыйных прыёмаў, мізерная колькасць інвестпраграмаў, у якіх удзельнічаюць беларускія музеі. Задача чыноўнікаў – зрабіць з музеяў прадпрыемствы па зарабленні грошай, абыходзячы інтарэсы турыстаў.  Падобныя лекцыі Агата Петрык-Славінская правяла ўжо ў Полацку і Менску.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара