У Гародні „Маленькі прынц” па-беларуску!



У Гародні адбудзецца паказ мультфільма „Маленькі прынц” па-беларуску. Да гэтага французская анімацыйная стужка паводле матываў рамана Антуана дэ Сэнт-Экзюперы з аншлагам дэманстравалася ў Менску. Паводле афіцыйных звестак за 4 дні беларускамоўную версію гэтага мультфільма ў сталіцы паглядзела больш двух з паловай тысяч чалавек.

Стужка распавядае гісторыю дзяўчынкі і яе незвычайнага сяброўства са старым лётчыкам з аповесці-казкі „Маленькі прынц”. Перапляценне двух самастойных сюжэтаў кнігі і мультфільма стала захапляльнай гісторыяй.

Паказы анімацыйнай стужкі ў Гародні адбудуцца 28-30 ліпеня ў кінатэатры „Чырвоная зорка”. Пачатак сеансаў 19.00.

Французскі мультфільм „Маленькі прынц” па-беларуску пакажуць таксама пазней у Магілёве і Гомелі.

Беларускае Радыё Рацыя