У Гародні пачалі вешаць шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц



Вуліцы Савецкая, Леніна і Ажэшкі ў сераду 15 лютага сталі першымі ў цэнтры Гародні, якія абзавяліся адмысловымі шыльдамі з гістарычнымі назвамі вуліц. Іх устаноўкай займаецца гарадская ЖКГ.

Плануецца, што астатнія 16 вуліц, уключаных у першы этап, атрымаць такія ж шыльды ў бліжэйшы час.

У спіс 16 адабраных вуліц увайшлі: вул. Баторыя, вул. Вялікая Траецкая, вул. Будзёнага, вул. Гараднiчанская, вул. Кірава, вул. Леніна, вул. Карла Маркса, вул. Ажэшкi, вул. Кастрычніцкая, вул. Парыжскай Камуны, вул. Свярдлова, вул. Савецкая, пл. Савецкая, вул. Сацыялістычная, вул. Тэльмана, вул. Урыцкага.

hrodna.life