У Гародні падчас раскопак знайшлі шахматную ладдзю 14 стагоддзя



Падчас раскопак у двары Старога замка археолагі натыкнуліся на шахматную ладдзю, як мяркуецца, 14 стагоддзя, перадае «Гродна Плюс».

«Ладдзя» падобная да той, якую знайшоў у 1931 годзе на Замкавай гары заснавальнік Гарадзенскага археалагічнага музея Юзаф Ядкоўскі. Помнік гэтай ладдзі ў чэрвені 2016 года ўсталявалі на беразе Нёмана.

Па словах навуковага супрацоўніка музея Аляксандра Хацько, гэта ўнікальная рэч. Прадмет такога роўню за 10 гадоў яго практыкі знайшлі ўпершыню.