У Гародні прадставілі кнігу “Пад крылом Каложы”



У Гародні адбылася неафіцыйная прэзентацыя кнігі, якую можна назваць кішэннай гісторыяй горада. Гэта 222 старонкі пад назвай “Пад крылом Каложы”. Хто такі Андрэй Павач, выдаўцы кнігі да сённяшняга трымаюць у сакрэце. Аднак сам аўтар назваў гэтую кнігу гісторыяй “выдатнага горада свету”.

IMG_1807 rr

На думку гарадзенскага гісторыка Андрэя Чарнякевіча кніга выйшла вельмі цудоўная:

– Уласна кніжка пра Гародню, гісторыя Гародні, якая прэзентуецца праз прызму мінулага Каложы, ці то Каложа праз прызму Гародні. Гэта спроба абагульніць тыя напрацоўкі, якія ўжо з’явіліся за апошнія гады сярод гарадзенскіх гісторыкаў. Гэты аповед накіраваны ў першую чаргу на тых, хто цікавіцца гісторыяй, але магчыма не знаходзіць часу, каб сесці за грунтоўнае яе вывучэнне, таму такая лёгкая, дастаткова прывабная форма падачы.

Кніга была прэзентавана перад прадстаўнікамі незалежнага “Саюза палякаў на Беларусі”, а большую прэзентацыю перад шырокай публікай выдаўцы прапануюць правесці ў верасні.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Савелія Малчанава