У Гародні прайшоў круглы стол па захаванні старой Гародні



Нядаўна створаны ў асяроддзі гісторыкаў ды краязнаўцаў Гародні Цэнтр гарадcкіх даследаванняў запрасіў краязнаўцаў ды гісторыкаў, якія вывучаюць урбаністыку. Дыскусія праходзіла ў арт-галерэі “Крыга”. Уваход быў вольны.

Кажа мадэратар круглага стала Алесь Смалянчук.

– У студзені мы стварылі Цэнтр гарадскіх даследванняў, каб аб’яднаць усіх людзей, якія актыўна займаюцца даследваннем старой Гародні. І падчас першай сустрэчы прадумалі справы, якія маглі бы разам рабіць, каб грамадскую актыўнасць развіваць, каб людзі адчувалі, што яны гаспадары гэтага гораду. І паспрабавалі рабіць не лекцыі, а дыскусіі паміж гісторыкамі, краязнаўцамі, запрашаць людзей, каб развіваць гістарычную памяць людзей пра горад. 

 

У цяперашні час, на думку гісторыкаў-урбаністаў варта ствараць цэлы комплекс рознаўзроставай літаратуры з ілюстрацыямі, выкарыстоўваць кампутарныя тэхналогіі, інтэрактыўныя гульні, каб прыцягнуць новых аматараў даўніны. Але, прыватнымі намаганнямі прыцягнуць тысячы гарадзенцаў да асветы ў гароднезнаўстве немагчыма: патрэбная воля мясцовай улады.

Беларускае Радыё Рацыя