У Гародні прэзентавалі альбом “400 імёнаў Гарадзеншчыны”



У Гарадзенскай бібліятэцы імя Карскага адбылася прэзентацыя альбомаў “Гарадзеншчына запрашае гасцей” і “Гарадзеншчына: гады здяйсненняў”. Альбомы змяшчаюць ілюстрацыі вядомага фатографа Сяргея Марозава.

Галоўнай разынкай прэзентацыі быў альбом двух навукоўцаў пад назвай “400 імёнаў Гарадзеншчыны”.

Гаворыць адзін з аўтараў, прафесар Гарадзенскага купалаўскага ўніверсітэта Валеры Чарапіца:

– На самой справе ў нас колькі б мы не ведалі нашых вядомых постацяў: Міцкевіч, Ажэшка, Каліноўскі, іншых пра каго больш-менш напісана, але таксама кожны аўтар мае свае адносіны да гэтай постаці. А колькі іншых, невядомых нам, і ў мяне таксама такія персоны ёсць. Я ніколі не пісаў у такім тандэме – гэта першая мая такая сур’ёзная спроба.

На сустрэчу прыйшлі гарадзенскія краязнаўцы і студэнты, а таксама прадстаўнікі гарадскіх уладаў. Сустрэча ладзілася ў межах святкавання 70-годдзя ўтварэння Гарадзенскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя