У Гародні прэзентавалі праваслаўны беларускі пераклад Новага Запавета



Імпрэза ў гонар свята беларускага пісьменства і 500-годдзя Скарынавай Бібліі прайшло ў Гародні. Яна прайшла ў актавай залі Свята-Пакроўскага праваслаўнага сабору. 

Арганізавала свята праваслаўная царква, таму цэнтральнай падзеяй стала прэзентацыя чарговага перакладу па-беларуску Новага Запавета. Гэты пераклад з грэцкай мовы рыхтаваўся больш за 20 год.

Кажа сакратар сінадальнай біблійнай камісіі праваслаўнай царквы Тацяна Матрунчык:

– Зыходзячы з царкоўных патрэбаў, улічваючы царкоўную традыцыю, пераклад, які будзе актыўна выкарыстоўвацца царквой. Выдадзена гэта кніга ў грунтоўнай праваслаўнай традыцыі, з залатым цісненнем, у традыцыі Святога Пісання, як гэта прынята ў праваслаўнай царкве. Арфаграфія трошачкі адрозніваецца ад сучаснай агульнапрынятай арфаграфіі. Напрыклад, простая мова можа пачынацца з маленькай літары ў двукоссях.

Апрача выстапу музыкаў, хору сабора і Алеся Дзянісава, імпрэза была ажыўлена інтэрактывам. Святар са Шчучына Сяргей Сямашка прывёз копію друкарскага варштату эпохі Рэнесансу, з якога прадэманстраваў працу друкара часоў Францішка Скарыны. Як з’явіўся варштат у гімназіі Шчучына, кажа айцец Сяргей Сямашка:

– Вядзецца выкладанне факультатыва пад назвай „Асновы маральнасці” на расейскай мове ў гімназіі горада Шчучына. Затым да гэтага працэса далучыліся ўсе агульнаадукацыйныя ўстановы нашага рэгіёна. З 2014 года кожны год адзначаецца дзень праваслаўнай кнігі ў нашым горадзе. Мы не маглі не зацікавіцца тым, як робяцца кнігі. Гэта і стала асновай таго, што такі друкарскі варштат з’явіўся.

На вечарыне госці ўбачылі, як варштатам адціскалася друкарская папера. З кароткім выступам пра працы Францішка Скарыны выступіла кандыдат гістарычных навук Лідзія Кулажанка, а бібліятэка сабору пазнаёміла ўдзельнікаў імпрэзы з уласнымі старадрукамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня