У Гародні распачаўся двухдзённы фэст “Сваё Кіно”



На творчай пляцоўцы Дом46, што па вуліцы Лялевеля 46, можна паглядзець анімацыйную праграму i фiльмы-пераможцы кiнафестывалю Bulbamovie 2016.

Праграма фэста распачалася з поўгадзінным спазненнем, бо па дарозе з Менску арганізатары амаль не з’ехалі з трасы.

Пра адметнасць паказаў у Гародні распавядае кінакрытык Антон Сідарэнка:

– Галоўная нашая задача паказаць, што кіно ў Беларусі можна здымаць цікава і самастойна, не абапіраючыся на падтрымку дзяржавы, нейкіх буйных капіталаў, алігархаў і г.д. Прынцып Bulbamovie – сам ідзі, сам рабі сваё беларускае.

Наталля Бружнік: Я адміністрацыйны дырэктар кінафестывалю Bulbamovie гэтага году. Чым адрозніваецца публіка, напрыклад, ад сталічнай? На самой справе – нічым. Што ў Менску, што ў рэгіёнах людзям цікава глядзець беларускае кіно, яны з задавальненнем на яго прыходзяць, яны яго глядзяць, абмяркоўвае, нехта крытыкуе. 

Другі дзень фэста “Сваё Кіно” будзе прысвечана анімацыі і арганізатары запрашаюць на гэтую частку фэста прыходзіць з дзецьмі, каб разам весела правесці уікенд.

Беларускае Радыё Рацыя