У Гародні завяршаюць афармленне фасадаў на вуліцы Маставой
19 гадоў таму
У Гародні на вуліцы Маставой пачаўся фінальны этап афармлення фасадаў узноўленай сярэднявечнай забудовы.
Вуліца Маставая – гэта адна з найстарэйшых вуліц горада, якая з’явілася ў дванаццатым стагоддзі. Сярод будынкаў, што аднаўляюцца – вядомы „дом з рыбай” – былы будынак, які верагодна належаў майстру рыбнага цэху.
Ужо ў канцы году гэтая забудова пачне функцыянаваць, як гандлёвы аб’ект. Узнаўленне аб’екта запраектавала таварыства з абмежаванай адказнасцю „ВКЛ-праект”.
Уласнікам забудовы стаў летувіскі бізнес.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
