У Гародні збіраюць подпісы за яшчэ адзін польскамоўны клас



У Гародні збіраюць подпісы за яшчэ адзін польскамоўныя клас. Як паведамляе hrodna.life, бацькі першакласнікаў, якія не трапілі ў польскамоўную школу № 36 Гародні, арганізавалі збор подпісаў да ўладаў горада. Яны просяць стварыць дадатковыя першыя класы з польскай мовай навучання і крытыкуюць ідэю стварэння ў школе беларускамоўнага класа.

Ужо ў першы дзень прыёму навучэнцаў у «польскую школу» ў Гародні адміністрацыя ўстановы не прыняла дакументы ў больш дваццаці бацькоў. Між тым у беларускамоўны клас, які ствараецца ў школе па ініцыятыве ўладаў, паступілі адзінкавыя заяўкі.

Прыём вучняў у першыя класы ў польскай школе будзе доўжыцца да 28 жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя