У Гародні знялі фільм пра гісторыю гарадскога заапарка



Гарадзенскі краязнаўца Віктар Саяпін – аўтар новага 35-хвіліннага фільму “Заапарк Яна Каханоўскага”. Гэта чарговая, пятая, стужка яго аўтарства, усе яны апавядаюць пра гістарычныя мясціны Гародні. Гэтым разам – фільм пра найстарэйшы заапарк Беларусі.

Кажа аўтар:

– Гэты фільм – працяг дакументальнага цыкла гістарычных фільмаў. Гэта пяты фільм, які распавядае гісторыю нашага знакамітага гарадзенскага заапарка, які з’яўляецца старэйшым заапаркам у нашай краіне, бо быў заснаваны яшчэ праз Яна Каханоўскага ў 1927 годзе. На сённяшні дзень, як гарадзенцы гавораць, ёсць ZOO, але парка няма. Раней было і тое, і другое.

У фільме выкарыстаны матэрыялы беларускага архіву кіна-фота дакумантаў, асабістыя кінаархівы аўтара. Грамадскі прагляд фільма пройдзе ў абласной бібліятэцы імя Яўхіма Карскага 22-га студзеня ў зале перыядычных выданняў. Пачатак а 17-й гадзіне. Уваход вольны.

IMG_4439

IMG_4441

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя