У Гародні з’явілася ўнікальная арт-пляцоўка



Арт-пляцоўка, на якой фатографы могуць прадстаўляць свае працы, кавалі выстаўляць свае дзівосныя вырабы, рэзчыкі па дрэве прадстаўляць скульптуры, з’явілася ў самым цэнтры Гародні.

IMG_7773 1

На адкрыцці артыстычнага аб’екта былі прадстаўлены працы фотамастачкі Людмілы Фадзеевай, маладыя мастакі распісалі сцены, а кавалі прадставілі ўнікальныя вырабы з жалеза.

Пра пляцоўку распавядае яе куратар Кацярына Еўдакімава-Анджыеўская:

– Я вельмі радая, што ў горадзе гэтая падзея ўсё ж ажыццявілася, вельмі прыемна, што заснавальнікі заводу АВС прадаставілі такую магчымасць – не зрабілі тут ні кавярню, ні чарговае офіснае памяшканне, а далі магчымасць маладым сябе рэалізоўваць. Гэта вялікі падарунак для горада. Я спадзяюся, што гэта стане добрай традыцыяй адчыняць у горадзе такія пляцоўкі, і з кожным годам тут будзе ўсё больш і больш аўтараў.

На пляцоўцы таксама ўказаны каардынаты кожнага выстаўленага аўтара, і можна замовіць тую ці іншую працу. Плануецца, што выстава пад адкрытым небам будзе працаваць круглы год.

Беларускае Радыё Рацыя