У Гародні з’явіўся гарадскі часопіс



У Горадзе над Нёманам з’явіўся свой гарадскі часопіс “Твой Горад Гродна”, які робіць журналістка Аксана Сівадзедава. Паводле яе, гэтае выданне, якое пакуль што распаўсюджваецца бясплатна, прыйшло ў горад надоўга.

g3434

 

Аксана Сівадзедава

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў распавяла пра тое, на каго арыентаваны часопіс, пра тыя праблемы, з якімі гэтае выданне сутыкаецца:

– Для гарадзенцаў і пра гарадзенцаў. Тут можна прачытаць інтэрв’ю пра людзей, часам падрабязнае, часам вельмі шчырае, шмат фотаздымкаў. І тэндэнцыя такая, што людзі павінны раскрывацца, з’явіліся людзі, якія самі апынуліся гатовымі расказаць нам пра пэўныя рэчы, нават пра тое, як будавалі свой бізнес, з чаго пачыналі, што раней яны ніколі не распавядалі.

Паводле журналісткі, яна разам са сваім калектывам плануе пашыраць распаўсюд выдання, а таксама арганізаваць падпіску на яго. Аднак галоўная праблема – гэта вялікая арэнда за офіс, дзе месціцца невялічкая рэдакцыя.

Беларускае Радыё Рацыя