“У гэтых здымках ажывае час!”



Сёння ўвечары ў сталічнай галерэі “Прастора ЦЭХ” адкрыццё  фотавыставы “ALBOM.PL”. Гэта праект Асацыяцыі па культурнай адукацыі “WIDOK” пры фінансавай падтрымцы польскага Міністэрства замежных спраў ды Павятовага Стараства ў Гайнаўцы.  Яна праводзіцца ў рамках міжнароднага “Месяца фатаграфій у Менску”. Дагэтуль былі тры месяцы фатаграфічна-археалагічных экспедыцыяў ў сем мястэчак на польска-беларускім памежжы – ад Кляшчэля ды Градэка на Беласточчыне да Ваўкавыска, Лунны, Воўпы, Сапоцкіна ды Камянца ў Беларусі. Фотамастакі ды краязнацы “капаліся” ў архівах ды Інтэрнэце, сустракаліся з жыхарамі ды запісвалі гісторыі іх сем’яў. Апошніх за 3 месяцы наведалі 60. Вось і першыя наведвальнікі.

Наста Шматава:

 -Мне 18, яhoster, тая, хто ўсіх сустракае і праважае. Пакуль прабеглася, але ўсё вельмі цікава, бо людзі, што жылі ў тых мясцінах у 20-50 гадах мінулага стагоддзя адрозніваюцца стылем адзення, рысамі твару. Да прыкладу, у жанчыны-габрэйкі вочы зусім уросхрыст…

Валеры Сініца, кіна-тэлеаператар, незалежная кампанія “Sinitsafilmsproduction”:

-Нароўні з тым, што ёсць высокі ўзровень, высокія тэхналогіі здымання,  прысутнічае нявысокі ўзровень мыслення ў пачаткоўцаў. І хоць  матываваныя як “па матывах фотаархеалагічных экспедыцый” , гэта не падстава здымаць “я ішоў, спатыкнуўся і шчоўкнуў”. Трэба ўмець даносіць, каб задума сталася яснай не толькі аўтару…

Уладзімір Міхарскі, кіна-тэлерэжысёр, што праездзіў па глыбінцы 8 год у 90-х, робячы праграму на першым нацыянальным канале “Крок-правінцыя”:

-Адметныя ды адмысловыя касцюмы, інтэр’еры, твары пакутнікаў. Да прыкладу, у сяброў, як цвердзіла НКУС у прысудзе, “таемнай польскай нацыяналістычнай арганізацыі” “Чатырохкутныя вызваліцелі Айчыны” атрымалі па 25 год лагераў, што для тых часоў нядзіўна. З Кляшэнняў цэлая серыя здымкаў людзей, знойдзеных на гарышчы фатографа Юрыя Косткі. У іх клішэ па чатыры, а не аднаму твару – каб “улезлі” усе ў “дэфіцыт”. Файны шляхціц  Эдманд Вэжаль, што стаіць у нёманскіх хвалях у трусах ды… капялюшы. Дарэчы, вывучыць, як апраналіся ў тыя часы вельмі важна, бо неахайна ў сучасным кіно і тэатры адносяцца да пераносу дэталяў. А во і, мабыць, самы трагічны здымак з Лунна – аказваецца, і тады павадка залівала аж да краёў калодзежаў. Ці раварыст – бачна адмысловы ручны тормаз, спіцы, што за цыгарэу паліць. Канешне, мастацкіх вартасцяў у многіх здымках бракуе. Перш за ўсё гэта эпоха, што, дзўякуючы арганізатарам, ажывае…

Арганізатары ды стваральнікі назапасілі 2300 архіўных здымкаў з 44 прыватных калекцый. Сотня з іх прадстаўленая на выставе “ALBOM.PL”, што будзе працаваць ў галерэі “Прастора ЦЭХ” да 29 кастрычніка.

[Not a valid template]

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя