У Глыбокім адбылася сустрэча з ксяндзом Сяргеем Сурыновічам



Глыбоцкая суполка грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” зладзіла сустрэчу з біблеістам, паэтам і мастаком, ксяндзом Сяргеем Сурыновічам.

sustrecha_surynovich_7

Ён прадставіў прэзентацыю пад назвай “Дарога да слова” і распавёў пра выданні Бібліі розных часоў. Таксама  прывёз арыгіналы перакладаў Бібліі са сваёй калекцыі, у тым ліку рэдкія ў Беларусі. Паводле Сяргея Сурыновіча, “дарога да слова”, да Бібліі ў беларусаў распачалася не з Францішка Скарыны, а раней на пяцьсот год. Біблія трапіла да нас праз Кіеўскую Русь.

– Вялікі гонар, што мяне глыбоцкая інтэлектуальная супольнасць запрасіла. І гэты выступ, я спадзяюся, стане дапамогай пры падрыхтоўцы да святкавання юбілейнага году беларускага кнігадрукавання, калі Францішак Скарына ў Празе выдаў першую кнігу на беларускай мове. У сваёй калекцыі я сабраў практычна ўсе біблійныя выданні, якія былі ў ХХ-ХХІ стагоддзі з перакладамі – канфесійнымі, свецкамі. Я хацеў пазнаёміць слухачоў, каб падкрэсліць шляхі-дарогі да слова, якія распачаліся пасля адраджэння сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Па словах Сяргея Сурыновіча, Біблія – гэта збор кнігаў з розных перыядаў. Цікава што першы пераклад Старога Запавету, “Кодэкс Віленскі” – рукапісныя пераклады на беларускую мову зрабілі габрэі Віленшчыны. Затым толькі Скарына выдаў друкаваны пераклад.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі