У Глыбокім адкрылася выстава „З верай, надзеяй, любоўю”



„З верай, надзеяй, любоўю” – выстава працаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі адкрылася ў Глыбоцкім цэнтры культуры ў межах дабрачыннай акцыі „Ты не адзін”. На ёй прадстаўлена больш за сто працаў, зробленых у розных накірунках мастацтва.

Як кажа спецыяліст Глыбоцкага цэнтра культуры Святлана Кавальчук, свае працы прадставілі выхаванцы карэкцыйнага цэнтра, Дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, сацыяльнага цэнтра „Крыніца”:

– Працы добрыя, цікавыя і самае галоўнае, што ад іх вее дабром, ад іх вее такім добрым пачуццём, верай у жыццё, спадзяваннем на лепшае, ну і канешне, любоўю.

Выстава будзе працаваць у Глыбоцкім доме культуры да 20-га снежня. У межах дабрачыннай акцыі ў Глыбокім пройдзе яшчэ дзень спорту, у храмах горада памоляцца за здароўе людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а  напрыканцы адбудзецца канцэрт „Мы разам”.

Беларускае Радыё Рацыя