У Глыбокім адзначылі Стары новы год



У Глыбокім  Стары новы год адзначылі святочным мерапрыемствам у Цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці. Падчас яго ўрачыста адкрылі выставу выцінанак “На крылах натхнення” і паказалі спектакль пра Новы год.

svjata-17

Беларускамоўныя ж глыбачане і іх сябры абралі святкаванне Старога новага года на аграсядзібе “Родны кут” з ігрышчам “Жаніцьба Цярэшкі”. Яго ладзіць другі  год запар грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

– Удзельнічаю другі раз у гэтым абрадзе. Вельмі падабаецца, таму што гэта традыцыя адраджэння. Публіка дабрадушная, актыўная, вельмі цудоўны настрой. Усім спадабалася. Я задаволеная людзьмі, новымі знаёмствамі.

– Я ўжо год дзесяць удзельнічаю ў такім абрадзе. І мне дужа падабаецца што ён наш, туташні. Упэўнены, што ён будзе распаўсюджвацца па Глыбоцкім раёне, а можа і далей. Гэта патрэбна людзям. Яны не кідаюць сваю культуру, удзельнічае і моладзь, і старэйшае пакаленне.

На  аграсядзібу “Родны кут” адзначыць Стары новы год з’ехаліся аматары беларускай культуры і традыцый з пяці раёнаў Віцебскай вобласці.  Падчас свята яны танчылі, гулялі, спявалі беларускія песні і частаваліся за агульным сталом.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтара