У Гомелі адбыўся фестываль беларускамоўнай адукацыі “Мова дзяцей”



Гэта адзіны беларускамоўны фэст для дзяцей у абласным цэнтры. Мерапрыемства сабрала каля сарака дзяцей.

Старшыня гомельскай філіі Таварыства беларускай мовы Алеся Аўласевіч распавядае пра праграму фестываля:  

– Мы сабралі ўсіх выкладчыкаў, якія перыядычна прыходзяць на нашыя заняткі, каб дзеткі бачылі, што не толькі я размаўляю па-беларуску, а ёсць вельмі шмат цікавых і актыўных людзей. Тут спяваюць песні, таньчаць, аквагрымёр малюе беларускія сімвалы, праходзіць майстар-клас па квілінгу. Ёсць фотазона. Усё гэта дапамагае дзецям раскрыць сваю творчасць.

Фестываль беларускамоўнай адукацыі праходзіць у Гомелі другі раз. Арганізатары мерапрыемства – мясцовая філія Таварыства беларускай мовы.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель