У Гомелі адкрыўся фестываль хэнд-мэйд “Таямніцы майстэрства”
Год таму
Кірмаш прымеркаваны да навагодніх святаў. Як паведаміла дырэктарка цэнтра дзелавога развіцця Таццяна Кавалевіч, мерапрыемства скіраванае на падтрымку гомельскіх рамеснікаў:
– Гэта трэнд, які назіраецца апошні час, таму што жанчыны стаміліся ад шаблонаў: шаблоннага адзення, шаблонных слоў і паводзін. У пошуках сябе яны пачалі займацца хатняй творчасцю і рамяством. Мы дапамагаем арганізаваць мерапрыемствы, дзе можна гэтыя вырабы прадаць.
На фестывалі прадстаўленыя вырабы ручной работы. Арганізатары абяцаюць праводзіць падобныя кірмашы падчас кожнага свята.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель