У Гомелі прэзентавалі літаратурны альманах «Палац»



У Гомелі прэзентавалі літаратурны альманах «Палац». Адметнасць гэтага нумара – успаміны аднаго з лідэраў супраціву ў ГУЛАГу Рыгора Клімовіча.

На прэзентацыі альманаха прысутнічаў сын кіраўніка Нарыльскага паўстання Юры Клімовіч:

Успаміны бацька прысвяціў у першую чаргу Нарыльскаму паўстанню ў траўні–чэрвені 1953 года. Гэта была такая знакамітая з’ява, калі людзі ў сталінскіх лагерах, якія практычна былі лагерамі смерці, паднялі голас у абарону сваёй годнасці, фактычна выступіўшы ледзь не супраць савецкай улады, што было смяротна небяспечна. Бацька ўваходзіў у склад кіраўніцтва гэтага.

Анатоль Бароўскі і Юры Клімовіч

Літаратурны альманах “Палац” выпускае Гомельскае абласное аддзяленне «Саюза беларускіх пісьменнікаў». Выданне было заснаванае ў 2013 годзе.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота: lit-bel.org