У Гомелі ўзгадаюць пра жанчын Беларускай Народнай Рэспублікі



У Гомелі ўзгадаюць пра жанчын Беларускай Народнай Рэспублікі. У грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палескай, 52 адбудзецца сустрэча з гісторыкам Нінай Стужынскай. Арганізатар мерапрыемства Уладзімір Кацора гаворыць, што гісторык распавядзе пра супраціў пад сцягам БНР.

Гэты год гэта год, калі мы святкуем 100-годдзе абвяшчэння БНР. Мы багата казалі пра Палуту Бадунову, шмат зрабілі, але былі і іншыя жанчыны, якія маюць дачыненне да абвяшчэння БНР і потым удзельнічалі ў гэтых працэсах. Яна таксама, як гісторык, займалася гэтай тэмай і распавядзе нам.

Грамадскі актывіст Уладзімір Кацора гаворыць, што мерапрыемствы з нагоды абвяшчэння БНР будуць праходзіць у грамадска-палітычным цэнтры ўвесь год.

Беларускае Радыё Рацыя