У Казлоўшчыне прыгадалі Сяргея Хмару



Шчыра сустракалі вучні і настаўнікі Казлоўшчынскай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна гасцей – менскага барда і журналіста Зміцера Бартосіка, пісьменніка, гісторыка і краязнаўцу Сяргея Чыгрына са Слоніма і былога педагога і грамадскага актывіста з Дзятлава Валерыя Петрыкевіча.

Сустрэча была прымеркавана да 500-х угодкаў беларускага кнігадрукавання. Таму падчас выступлення ішла гутарка пра кнігу, пра пісьменнікаў, пра мясцовых літаратараў. Сяргей Чыгрын распавёў пра літаратурную Дзятлаўшчыну, у прыватнасці, прыгадаў паэта, журналіста, выдаўца і беларускага грамадскага актывіста з Канады Сяргея Хмару (1905-1992), які быў родам з вёскі Казлоўшчына. Сяргей Хмары ў 1939 годзе ў Вільні выдаў свой першы паэтычны зборнік “Жыраўліным шляхам”. На эміграцыі выдаваў часопіс “Баявая Ўскалось” і газету “Беларускі голас”. З вёскі Казлоўшчына быў родам і яшчэ адзін заходнебеларускі паэт Язэп Крыга, які пісаў добрыя вершы і да Другой сусветнай вайны друкаваўся ў віленскіх беларускіх часопісах. Падчас вайны яго разам з сям’ёй расстралялі гітлераўцы.

Валерый Петрыкевіч распавёў вучняў пра гісторыю беларускага кнігадрукавання, а Зміцер Бартосік радаваў прысутных добрымі песнямі.

Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлаўскі раён