У Кіеве могуць з’явіцца вуліцы Караткевіча, Каліноўскага і Скарыны



Вуліцу Дабралюбава ў Кіеве могуць перайменаваць у вуліцу Уладзіміра Караткевіча, з такой ініцыятывай выступіў украінскі літаратар Вячаслаў Лявіцкі, ідэю падтрымала экспертная камісія.

«Ушанаванне гэтага таленавітага літаратара і прынцыповай асобы важнае як для дыялогу Украіны з дэмакратычна арыентаванай беларускай грамадскасцю, так і для актуалізацыі недаацэненых фактаў у культуры Кіева. У адрозненне ад Дабралюбава, не ўкаранёнага ў гісторыі нашага горада, Караткевіч – выпускнік Кіеўскага універсітэта любіў сталіцу Украіны і пісаў пра яе выразней, больш чула і этычна, чым многія іншыя урбаністы», – напісаў Вячаслаў Лявіцкі.

Акрамя таго, як заўважылі ў By_Culture, экспертная камісія рэкамендавала перайменаваць вуліцы Брэсцкую і Астраханскую ў гонар Францішка Скарыны і Кастуся Каліноўскага.

Народнае галасаванне ўжо ідзе. Аддаць голас можна праз дадатак «Київ Цифровий» (App StoreGoogle Play). Узяць удзел могуць тыя, у каго ёсць украінскі нумар і электронны подпіс.

[manual_related_posts]