У Кіеве прайшоў калядны канцэрт беларуска-ўкраінскага гурта “Fram”



Госці падзеі пачулі не толькі разухабістыя кельцкія спевы, але і традыцыйныя зімова-святочныя “We wish you a Merry Christmas” і “Jingle Balls”. “На тое ёсць свае прычыны”, – заўважыла вакалістка гурта Вера Брэнар.

„Шмат кельцкіх кампазіцыяў, гэта стала ўжо класычнамі кампазіцыямі, якія выконываюцца на нашых канцэртах. Кампазіцыі могуць быць як 18 стагоддзя, так і гурту ABBA, бо ўсе песні, якія тэматычна спецыяльна пішуцца пад Раство, яны усе маюць такую ці іншую гісторыю або эстэтыку.”

Дарэчы, атмасфера канцэрту атрымалася настолькі каляднай, душэўнай і пазітыўнай, што ўтрымацца ад скокаў не змаглі нават бармэны.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя