У кнігарні „Галіяфы” будуць вучыць прыгожа чытаць беларускія вершы



Сталічная кнігарня “Галіяфы” сёння запрашае на сустрэчу са стваральнікамі інтэрнэт-праекту “Літара А”. Кажа арт-менеджэр кнігарні Марыя Грыц:

– «Літара А» – гэта інтэрнэт-праект. Два хлопцы запісваюць ролікі – выпадковыя людзі чытаюць ім беларускія вершы. Спачатку яны ўдвух ладзілі гэта, а цяпер ужо вялікая кампанія людзей. Людзі да іх звяртаюцца, дасылаюць ім свае відэа, альбо проста прыходзяць да іх і яны робяць з імі відэа. У іх такая вельмі добрая мэта – папулярызаваць беларускую літаратуру такім чынам. І яшчэ прыйдзе да нас тэатр «Жывое слова» і дасць майстар-клас як прыгожа чытаць беларускія вершы.

Арганізатары імпрэзы абяцаюць для наведнікаў чорную каву і зялёную гарбату. Пачатак імпрэзы а 19-й гадзіне.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]