У Кобрыні прэзентавалі кнігі Паўла Севярынца



Нягледзячы на чарговае затрыманне Паўла Севярынца, у Кобрыні адбылася прэзентацыя яго кніг, прысвечаных гісторыі і асобам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Кнігі выйшлі ў межах святкавання стагоддзя БХД.

На сустрэчу ў Кобрын прыехаў адказны сакратар партыі Дзяніс Садоўскі:

Ён расказаў, што большасць з тых, пра каго распавядае кніга “100 асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” – былі закатаваныя або загінулі ў лагерах:

– Павел Севярынец планаваў правесці прэзентацыю ў Кобрыне сваіх двух кніг пра асобаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, а таксама пра ідэалогію і гісторыю партыі пачынаючы з 1917 года і па сённяшні дзень. На жаль ён не змог даехаць, ён быў затрыманы і зараз знаходзіцца на Акрэсціна, але нягледзячы на гэта мы правялі прэзентацыю.

Адзначым, што аўтар кніг, прэзентацыя якіх адбылася ў Кобрыне, Павел Севярынец цяпер знаходзіцца за кратамі.

Ён адбывае адміністрацыйны арышт (10 сутак) за ўдзел у мітынгах у Курапатах 3-га сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя