У “Крызе” прэзентавалі “Гарадзенскі гадавік”



У Гарадзенскай арт-галерэі “Крыга” прайшла доўгачаканая прэзентацыя чарговага навуковага часопіса “Гарадзенскі гадавік”. Трэці нумар быў прысвечаны тэатральнаму жыццю горада ды кінамастацтву.

IMG_4829

Галоўны рэдактар часопіса Юры Гардзееў адзначае, што нумар удалы. А інтэлектуальныя правакацыі ў выглядзе рэцэнзіяў – дадаюць нумару цікавасці.

– Ёсць аўтары, якія гэтым займаюцца. Падбор матэрыялу залежыць яшчэ і ад асабістых кантактаў з аўтарамі.  У нумары ёсць рэцэнзійны блок, напрыклад, Віталь Карнялюк паспрабаваў прааналізаваць краязнаўчы рух у горадзе. Вельмі добрай мовай напісаў Андрэй Ціхаміраў. Ён напісаў рэцэнзію на кнігу, прысвечаную Ядкоўскаму.

На прэзентацыі прысутнічалі як вядомыя гісторыкі ды краязнаўцы, так і студэнцкая моладзь. Выданне ажыццёўлена выдавецкай ініцыятывай “Гарадзенская бібліятэка”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара

[manual_related_posts]