У лідара этна-гурта “Троіца” Івана Кірчука здарыўся інфаркт
20 гадоў таму
Інфаркт здарыўся ў лідара этна-гурта “Троіца” Івана Кірчука. Ён у бальніцы, паведамляе @euroradio.

Музыку 63 гады. Кірчук — вядомы беларускі збіральнік народнай творчасці і музычных інструментаў, а таксама выкладчык. Гурт “Троіца” удзельнічаў у сотні міжнародных фестываляў ад Малайзіі да Чылі, выдаў сем кружэлак (тры з іх увайшлі ў каталог галандскай студыі PAN Records, якая 25 гадоў збірала фальклор усяго свету).
