У Лідзе прэзентавалі кнігу Леаніда Лаўрэша пра генерала БНР – Кіпрыяна Кандратовіча



У арт-прасторы GA11ERY ў Лідзе прайшла прэзентацыя чарговай кнігі даследчыка, краязнаўцы і пісьменніка Леаніда Лаўрэша – “Генерал, які дайшоў да Беларусі”. Гэта ўжо дзясятая кніга аўтара. У ёй расказваецца пра постаць Кіпрыяна Кандратовіча – генерала расейкай арміі, ураджэнца Лідчыны, які ў лёсавырашальны час прыняў прабеларускую пазіцыю і ўвайшоў склад ураду Беларускай Народнай Рэспублікі. Па словах аўтара, гэтае выданне адмыслова рыхтавался да 100 гадовага юбілею абвяшчэння БНР.

— Гэта мая вечная тэма: генерал Кандратовіч. Цяжка неяк з ёй развітацца. Гэтая фігура становіцца ўсё больш зразумелай для мяне асабіста, хоць яшчэ шмат чаго трэба шукаць, каб зразумець да канца, як чалавек такога маштабу: вышэйшая службовая ваенная асоба ў Расейскай імперыі, чалавек, узнагароджаны усімі ардэнамі Расейскай імперыі, стаў беларусам, сапраўдным беларусам.

Кніга “Генерал, які дайшоў да Беларусі” пабачыла свет сёлета ў Гародні, дзе і была ўпершыню прэзентаваная. У сваю чаргу, у Лідзе мясцовыя чыноўнікі так і не дазволілі правесці яе прэзентацыю на афіцыйным узроўні і шырокаму колу чытачоў, як тое планавалася.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

[manual_related_posts]