У Лідзе прэзентавалі кнігу Лявона Лаўрэша “Шэпт пажоўклых старонак”



У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі прайшла презентацыя кнігі Лявона Лаўрэша “Шэпт пажоўклых старонак”.

Чарговае выданне лідскага пісьменніка, краязнаўца і даследчыка змяшчае каля 500 старонак. Гэта артыкулы, зацемкі, карэспандэнцыі, рэпартажы і фотаздымкі, якія друкаваліся ў расейскіх, польскіх і беларускіх газетах і часопісах ад 1900-га да 1939-га года. Па словах аўтара, каб сабраць матэр’ял для гэтай кнігі яму прышлося на працягу пяці гадоў перагледзець некалькі дзясяткаў тысяч выданняў тых часоў.

– Ёсць такія кнігі, якія я зрабіў, таму што павінен быў зрабіць. Гэта адна з іх. Тэма Заходняй Беларусі, менавіты тых гадоў, пра якія гэта кніга, яна была мне цакавая з дзяцінства, ад бацькоў, ад дзядоў, таму я хацеў гэтую кнігу зрабіць. Шмат гадоў працавалася, было каля 30 тысяч газет прачытана. Архівы, мемуары, была праведзена каласальная праца. Я спадзяюся, што атрымалася. Для мяне, як для аўтара, гэтая кніга вельмі істотная.

Кніга Лявона Лаўрэша “Шэпт пажоўклых старонак” выйшла ў серыі Biblioteka „Ziemi Lidzkiej” і пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні.

У хуткім часе выданне з’явіцца ў вольным доступе на сайтах pawet.net і kamunikat.org.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара