У Лондане асвяцілі беларускую царкву



У Лондане была асвечана і пачала дзейнічаць беларуская грэка-каталіцкая царква.

Праект царквы на падставе беларускага дойлідства стварыў малады лонданскі архітэктар кітайскага паходжання Цзыўай Рафаэль Со – грэка-каталік і парафіянін царквы.

Набажэнствы ў новазбудаванай беларускай царкве будуць праходзіць штонядзелі а 10:30. Адрас: Marian House Holden Avenue, London, N12 8HY

Фота Сяргей Сурыновіч