У Лондане прайшла канферэнцыя беларусазнаўства



У Лондане завяршылася штогадовая канферэнцыя “Беларусазнаўства ў ХХІ стагоддзі”. Першы дзень у будынку Лонданскага ўніверсітэта, другі — у бібліятэцы імя Францішка Скарыны.

Канферэнцыя была падзеленая на блокі ў адпаведнасці з навуковымі дысцыплінамі, прычым другі дзень займала панэль “Літаратуразнаўства”, кажа беларусістка з Гішпаніі Анхела Эспіноса:

– Я прэзентавала даклад на даволі новую тэму не толькі ў беларускай філалогіі, але і ў літаратуразнаўстве ў цэлым – гэта пісьменнікі і літаратары, якія абіраюць іншую мову.  

Канферэнцыя — унікальная для навукоўцаў з Захаду і Усходу, якія займаюцца Беларушчынай, магчымасць абмяняцца думкамі і ідэямі, лічыць літаратуразнаўца:

– Літаратуразнаўчай секцыяй я вельмі задаволеная. Канферэнцыя на беларускую тэму ў Лондане на даволі добрым навуковым узроўні. Самыя жывыя дыскусіі адбываліся ў перапынках. 

Сёлета канферэнцыя беларусістаў у Лондане адбылася ў пяты раз.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя