“У ложку з беларусам. З гісторыі нацыянальнага сэксу”



У менскім Прэс-клубе “Беларусь” Анастасія Зелянкова прэзентавала сваю новую кнігу-даследаванне.

Гаворыць аўтарка:

– Гэта навукова-папулярнае даследаванне, якое закранае перыяд ад паганства да нашых часоў. Гэта пра эратычныя традыцыі, пра гісторыю фактычна нацыянальнага сэксу. Многія фалькларысты прызнавалі, што беларусы вельмі сэксуальная нацыя нават у адрозненні ад усходніх суседзяў, калі разглядала перыяд станаўлення Вялікага княства Літоўскага і больш позні перыяд. І ў кожным гэтым перыядзе знаходзілася штосьці, што пацвярджала толькі гэтую думку.

Анастасія Зелянкова – журналістка, даследчыца гісторыі, культуры, побыту беларусаў. Яе працы неаднаразова адзначаліся ўзнагародамі Беларускай асацыяцыі журналістаў. 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.