У Лучаі прайшоў фэст у гонар святой Ганны



Фэст у гонар святой Ганны адсвяткавалі ў Лучаі Пастаўскага раёна. Гэта месца ўжо здаўна славіцца сваімі ўрачыстасцямі, дзякуючы няспыннай працы  ксяндза Мікалая Ліпскага. Ён не толькі добра выконвае свае рэлігійныя абавязкі, але і спрыяе развіццю беларускай культуры.

Па словах ксяндза Мікалая Ліпскага, фэст святой Ганны яны стараюцца ладзіць у большым маштабе, каб людзі і памаліліся, і адпачылі:

– Безумоўна кіраваць гэтым фэстам трэба самому, усё прыдумаць, знайсці кагосьці, але заўсёды ёсць тыя людзі, якія дапамогуць гэта здзейсніць. Дзякуем тым, хто дапамагае. Святая Ганна – гэта апякунка сем’яў, яна з’яўляецца зямной бабуляй Ісуса Хрыста. Ганна і Яўхім, якія святкуе касцёл сёння, яны бацькі Найсвяцейшай Марыі Панны.

На фэсце прысутнічаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які ўзначаліў урачыстую літургію,  падчас якой удзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі. Адбылася Эўхарыстычная працэсія. Скончыўся фэст канцэртам, святочнымі забавамі, фаер-шоў і феерверкам.

Таццяна СмоткінаБеларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара