У Любліне прадставілі „Колеры Украіны”



«Колеры Украіны» – выстава створана з любові да Украіны і яе культуры. У Каталіцкім люблінскім універсітэце адкрылася выстава Уладзіславы Жмякінай. Студэнтка Лічбавых гуманітарных навук родам з Кіева пачаткова сваёй працай хацела наблізіць украінскую культуру жыхарам Польшчы. Цяпер выстава скіравана на падтрымку нашых усходніх суседзяў, многія з якіх страцілі сваіх блізкіх, змагаюцца за сваю свабоду і свабоду сваёй краіны.

Уладзіслава Жмякіна: Спачатку гэта быў звычайны дыпломны праект і меў на мэце паказваць украінскую культуру, штодзённае жыццё, касцёлы, цэрквы, чаму ўкраінцы насілі вышыванкі, што яны абазначаюць… Але калі выбухнула вайна, то трэба было змяніць курс і дарогу гэтай выставы. І зараз гэтая выстава мае такі сімвал падтрымкі Ўкраіны.

Поўнасцю гук у далучаным файле:

Каталіцкі люблінскі ўніверсітэт актыўна дапамагае мігрантам з Украіны. Украінцы, якія вучацца ў КУЛ-ю, могуць разлічваць на фінансавую падтрымку. Універсітэт будзе дапамагаць таксама студэнтам, якім з-за вайны давялося пакінуць вучобу ва Украіне. Яны будуць мець магчымасць працягнуць навучанне ў Каталіцкім люблінскім універсітэце. Падобная дапамога прапануецца і навукоўцам.

Беларускае Радыё Рацыя