У Жыровічах будуць рыхтаваць іканапісцаў



З 1 верасня ў Менскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах адкрыецца новае аддзяленне – іканапіснае.

Семінарысты гэтага аддзялення будуць вучыцца авалодваць мастацтвам іканапісі, а таксама атрымаюць багаслоўскую адукацыю, якая неабходна для царкоўнага мастака і мастацтвазнаўцы. На гэта аддзяленне змогуць паступаць і навучацца юнакі і дзяўчаты.

Цяпер у Менскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах дзейнічае тры аддзяленні: багаслоўска-пастырскае, багаслоўска-педагагічнае і іканапіснае.

Беларускае Радыё Рацыя, Жыровічы