У менскай філармоніі пасля даносу скасавалі канцэрты памяці ахвяр Халакосту



У менскай філармоніі адмянілі канцэрты памяці ахвяр Халакоста „Жоўтыя зоркі”, запланаваныя на 20 і 22 студзеня.

Прычынай называецца ліст нейкага Івана Нікіфарава ў Міністэрства культуры, паведамляе Радыё Свабода. Падобныя канцэрты ладзіліся з 2018 года: і ў Менску, і ў рэгіёнах. Сёлета ў беларускую сталіцу запрасілі дырыжора з Аўстрыі (на канцэртах мелася выконвацца 13-я сімфонія Дзмітрыя Шастаковіча „Бабін Яр”).

Загаданы Нікіфараў даслаў ліст у Мінкульт па электроннай пошце 30 лістапада. Ён заявіў, што насамрэч сродкі ад згаданых канцэртаў ідуць на… падтрымку апазіцыйных арганізацый. Да таго ж у іх удзельнічаюць артысты, якія ўдзельнічаюць у „незаконных акцыях”. Іван Нікіфараў прапанаваў „спыніць гэтую дзейнасць”. Мінкульт загадаў гендырэктару Белдзяржфілармоніі „разабрацца” і канцэрты адмянілі.